Лепельская бяседа

Sep 23, 2012 12:14





У чым перавага Лепельскай бяседы (Чытаньняў) над кандовымі міжнароднымі канферэнцыямі? У амаль поўнай адсутнасьці афіцыёзу, пафасных, але нічога ня вартых прамоў ды абрыдлай салаты "аліўе". У Лепелі людзі гасьцінныя, гамана чалавечая, зразумелая і цёплая, пачастунак - хатні, а людзі ўсе - добрыя. Клёцкі з душамі, салёныя грыбы і халадзец пад бульбачку, галубцы, пірагі ў асартыменце і, як гэта і водзіцца ў нашых людзей, тактоўная прынука: А што ж вы толькі адну клёцку сабе паклалі?
Вось гэта і ёсьць сапраўдная неафіцыйная частка!


 Шыкарным бонусам для ўсіх удзельнікаў Лепельскай бяседы стала прыгажэннае возера Окана, на беразе якога постнавуковыя дыскусіі разгарнуліся з новай сілай, але ў жартоўным фармаце. У прыватнасьці, адзін археолаг і адзін гісторык вырашылі аспрэчыць этнаграфічную ісьціну, што "Ільля ўкінуў у ваду лядня", то бок купацца ўвосень - справа няўдзячная і небясьпечная. Быў пастаўлены эсперымент. Спачатку здавалася, што мае апаненты перамаглі. Але допінг кантроль выявіў прысутнасьць у арганізьме эсперэментатараў значную дозу жытнёвай вадкасьці, але не квасу. Вынікі спаборніцтва былі скасаваныя. На аптымічтычна-жартоўнай атмасферы Лепельская бяседы гэта адбілася толькі станоўча.

канферэнцыя, Лепель

Previous post Next post
Up