Стаўры і Гаўры

Aug 12, 2012 20:12




Сабакі Стаўры і Гаўры ўжо даўна сталі класічнымі і надзвычай загадкавымі персанажамі беларускай міфалогіі. Навукоўцы дагэтуль зацята спрачаюцца адносна сімволікі гэтых вобразаў і этымалогіі іхных імёнаў. Аднак, міфалагічны туман вакол гэтых мілых сабачак - гэта звычайны чмур, які любіць напусьціць вясковы тубылец на гарадскіх "батанікаў". Насамрэч, Стаўры і Гаўры - істоты абсалютна рэальныя, хаця і абсалютна нерэальных памераў, якія й дагэтуль верна служаць сваім гаспадарам на Поўначы Беларусі, вартуючы сядзібы і рэгулярна прыносячы ў якасьці здабычы маладых дзікоў і залётных турыстаў, што адбіліся ад экскурсійнай групы.
Калі хочаш, магу табе падказаць тое месца, дзе жывуць Стаўры і Гаўры. Але за невялікую плату ў айчыннай ці замежнай валюце. Бо беларускія міфы каштуюць дорага, а спраўдзіць тутэйшыя міфы каштуе яшчэ даражэй. Да, і не забудзься напісаць перад гэтай экскурсіяй свой тэстамэнт ды разьвітацца з блізкімі. Так, на ўсялякі выпадак...

міф, Падзьвіньне, поле 2012

Previous post Next post
Up