Ulaslovy

Jul 30, 2012 21:15



* * *
Мы застаемся на сувязі,
абы не забыцца пін-код,
што складзены зь дзіўнае сумясі
зямных і нябесных дарог,
дзе кожны нумар адраснай кнігі
ня помніш, але набіраеш зноў
у сьцюжу ці пад капежы адлігі,
счытаўшчы з кіламетровых слупоў.

словы, дарога

Previous post Next post
Up