Jul 10, 2012 14:20
Нарэшце падзялю свой сьціплы абед з добрым чалавекам. На госьці прыязджае даўні сябра. Як водзіцца ў нашых краях, спачатку рытуальнае застольле, пакуль душа госьця "з Богам не павітаецца", як казалі нашыя дзяды. Тады лёгкі шпацыр па горадзе і размовы пра андронны калайдэр, сітуацыю ў Сірыі, блізкія парламенцкія выбары пра сьвет, жанчын, дзяцей, сяброў і асабістыя прыгоды...
сябра,
госьці