Полацк 1150

May 25, 2012 22:04





Гліняны посуд заўсёды цешыць вока. Нешта ёсьць у кераміцы сонечнае, пазітыўнае. З розных экспедыцый прывозіў жбаны, глякі, сырніцы і гаршчкі. Загортваў у шмацьцё, каб не пакалаціць. Цяпер стаяць прыгожым шэрагам на кухонных шафах. І адзін іх выгляд спрыяе добраму апетыту і здароваму страваваньню. Гэта я табе кажу аўтарытэтна.

кераміка

Previous post Next post
Up