Віншаваньні

Feb 23, 2012 19:44

Сёньня атрымаў тры віншаваньні з Днём абаронцаў...
Першае віншаваньне даслала СМС-кай каляжанка. Ёй тое даравальна, бо яна натхнёна чытае курс пра вялікую айчынную вайну.
Другое віншаваньне даслалі таксама СМС-кай першакурсьнікі-завочнікі. Тут можна людзей зразумець, бо бачыліся яшчэ даволі мала, і яны не зусім зразумелі, зь кім маюць справу.
Трэцяй павіншавала цешча. Яна ўжо ведае, зь кім мае справу, але паколькі зараз знаходзіцца з сяброўскім візітам, то вырашыла не рызыкаваць і павіншаваць на ўсялякі выпадак.
Нарэшце, павінашаваў сам сябе. Усё ж 39,5 не абы якая дата, і не такая сумная, як 40.

віншаваньне

Previous post Next post
Up