Dec 22, 2011 18:24
Стары міт пра тое, што сьвяты Мікола напярэдадні Калядаў раздае падарункі ўсім і кожнаму, - поўная бздура. Акрамя падарункаў сьвяты Мікола раздае і багата люлей. Зразумела, кожнаму па заслугах. Адкуль ведаю? Сёньня сьвяты Мікола стаяў за маім правым плячом, калі я прымаў залік у першакурсьнікаў. "Стаўляй ужо", - лагодна мурлыкаў барадаты дзед, калі ў адказе студэнта была хоць нейкая рацыя. "Ды гані ты яго прэч!" - абураўся Мікола, калі студэнт (студэнтка) тупіў адчайна і безнадзейна.
У выніку, група з 18 чалавек атрымала 8 падарункаў і 10 люлей. А ты кажаш, Каляды...
залік