Dec 21, 2011 21:55
Выпадкова зайшоўся ў "Сувенірную лаўку", што на праспекце Францішка Скарыны, і нечакана выявіў для сябе рэч, абсалютна вартую ўвагі тых, хто цікавіцца гісторыяй Полацка.
Невялікі фотальбомчык "Полотчина глазами оккупантов 1941-1942 гг.: Фотографии из фронтовых фотоальбомов немецких солдат" (Полацк, 2011) стаў мне шчырым адкрыцьцём. 118 фотаздымкаў зь нямецкіх інтэрнэт-аукцыёнаў і даволі добрай якасьці, што былі зробленыя салдатамі вермахта, зафіксавалі пераважна ліпень 1941: пераправа немцаў цераз Дзьвіну, разьбітыя савецкія самалёты на полацкім аэрадроме, храмы, на той час цалёхенькія, але зруйнаваныя бальшавікамі ўжо пасьля вайны,полацкія вулкі, месьцічы з суворымі, трывожнымі тварамі, вёскі і мястэчкі Полаччыны...
І ўсе цікавосткі менш чым за 2 бакса. Купіў. Цяпер разглядаю з вялікай цікавасьцю...
Полацк,
гісторыя,
вайна