Дрэва і гіпс

Sep 14, 2011 21:17


Дрэва - жывое. Гіпс - мёртвы. Бог, выразаны з дрэва, прарастае атожылкамі вернікаў. Бог, зьлеплены з гіпса, не пераконвае нават рамесьніка, які яго ляпіў. Вясковыя драўляныя скульптуры кранаюць і працінаюць сваё шчырай эмоцыяй. Наіўны дзесьці стыль выяўленьня сьвятасьці сьведчыць пра сапраўдную веру, без усялякіх розначытаньняў і варыянтаў гіпсавых майстэрняў.


На вялікі жаль, эпоха мас-культуры наклала свае шаблоны і на сферу сакральнага. Гіпсавыя цацкі каля касьцёлаў, ростанныя крыжы, што ставяць не людзі, але мясцовыя лясгасы...
Дрэву - верыш, гіпсу - не.


дрэва, sacrum

Previous post Next post
Up