Sep 14, 2011 19:01
Каб скараціць шлях да прыпынку, пайшоў цераз калгаснае бульбяное поле. Я не ведаю, хто і якім чынам зьбіраў на гэтых палетках ураджай, але адборнай бульбы (гаспадарка сьпецыялізуецца на добрых гатунках) на зямлі валялася вялікае мноства. Параўнаў карцінку з вясковымі дакопкамі - параўнаньне выйшла далёка не на карысьць калгаса...
Па хадзе назьбіраў і закінуў у заплечнік кілаграмаў 5 адборных, вялікіх бульбінаў. Захацелася дранікаў з халоднай сьмятанай...
бульба