Ulaslovy

Aug 19, 2011 19:44






* * *
Сябры па дамах, няма каго запрасіць на каву,
       сайты тупяць пра год 91-ы, калі свабода на халяву
                                    аднекуль з Масквы зьляцела, упала, ды не прынялась - прапала,
    бо кволай была рассада, і глеба ня тая. Засада...
           І сонца падае знарок у чырвань, жніўня здае рахункі
              верасьню, што прыйдзе й раздорыць свае падарункі -
                     залатыя дажджы, ночы халодныя і чыстыя лісты паперы,
каб усё наноў, усё па шчырасьці, любові,веры.
                          Але ня пішацца, словы стынуць на белі ліста чыстым лёдам,
                                Верас - апошняя кветачка года - цьвіце на стале горкім мёдам...

верасень, словы, жнівень

Previous post Next post
Up