Ulaslovy

Mar 03, 2011 18:18




*    *    *
Праз колькі дзён
задзьме пранізьлівы вецер
пад зыркім сакавіцкім сонцам,
і дзед Мацьвей уздыхне са шкадобай
у Выраі далёкім і цёплым,
што ні дзеці, ні ўнукі
ня будуць ужо сівярыць
кумпякі пад страхою,
бо ў краме ўсё ёсьць.
Апрача сакавіцкага сонца...

вясна, словы, дзяды

Previous post Next post
Up