* * * Маўчалі храмы, язык прыкусілі званы, папы і ксяндзы звыкла маліліся Богу: работа такая, няма іх віны, што Бог не бярэ іх ў дарогу. Хай будуць добрымі іх сны пасьля калядных віншаваньняў, крыжамі краты, сьпяць званы, Сьвяты Мікола, да спатканьня!