Ulaslovy

Oct 15, 2010 21:02




*   *   *
Восень перасякаецца зь вясной халодным дажджом,
мокрай і стылай палатнінай дарогі, што разьляглася
 цёмна-шэрай закладкай між каляровых старонак кнігі,
якую бярэшся чытаць штогод з цьвёрдым намерам
не дачытаць да канца, каб месца засталося для
зімовай завеі і летняй залевы, і словаў
маіх беспрытульных
 

словы

Previous post Next post
Up