Ulaslovy

Aug 23, 2010 22:46




*    *    *
Мы так сьпяшаліся на паром,
так шалёна тахкала сэрца,
калі мы мералі паўночны бераг
сваёй імклівай хадой,
што нават і падумаць не маглі
пра тое, каб застацца і памерці,
у ласках і пяшчотах аж датуль,
пакуль не закруцяцца ў небе сьняжынкі,
а мы перабяжым раку
па чыстым і празрыстым лёдзе,
і нерухомы паром пазайздросьціць
нашаму звонкаму сьмеху.
 

словы, паром, Дзісна

Previous post Next post
Up