Краязнаўства

Mar 14, 2008 00:08


Мама

Зацягнулі ў журы на гарадскі конкурс школьнікаў па краязнаўстве. Сёньня дзеці выцягвалі білеты з фоткамі помнікаў гісторыі і культуры, каб іх апісваць на экскурсійны лад. І дзяўчынцы трапіўся Мосар з касьцёлам сьвятой Ганны і Піетай -- копіяй твора Мікелянджэла. Коратка адзначыўшы, што ў касьцёле моляцца католікі, дзяўчынка спынілася на скульптурнай кампазіцыі.
-- Гэта Ісус Хрыстос, якога распялі, і жанчына, якая смуткуе.
-- Якая жанчына?
-- Хутчэй за ўсё, гэта яго мама.

Ну што тут скажаш.

краязнаўства, мама

Previous post Next post
Up