Mar 13, 2008 13:00
Родны бераг
Вось жа шукаў, шукаў у Латвіі замежжа і амаль не знайшоў. Так, каб праз адчуваньні, эмоцыі тое замежжа прабіла, зачапіла, уразіла. Былі, канешне ж, людзі і шыльды з чужой мовай, прыгожая ганзейская Рыга, грошыкі этнаграфічныя з дубам, вясковай хатай, селядцом ды кароўкай, але…
Дзе б ня ехаў, дзе б ня быў, заўсёдным падарожнікам была мне Рака, знаёмая і любімая з дзяцінства. Шырокая, магутная, з велічнай нетаропкай плыньню і ляснымі выспамі Рака заўсёды была леваруч, як аўтобус каціўся да Рыгі, а потым - па правы бок, як ехаў да Дзьвінску.
Вось так і засьмяяла Дзьвіна маё замежнае падарожжа, перадаючы кожнай завітушкай сваёй плыні прывітаньне з Полацку.
Яно і праўда - дзе ж ты тое замежжа адчуеш, як нават бераг ракі не пакінуў, дзе нарадзіўся, вырас і жывеш дагэтуль.
Рыга,
Дзьвіна,
Полацк