Сьмерць зімы

Feb 27, 2008 22:53

Каб нешта нарадзілася, штосьці мусіць памерці…

Каб нарадзілася лета, мусіць памерці зіма.

Вясна загоіць рану на чорнай, халоднай зямлі пластырам, сьплеценым з маладой травы, вербалозінаў і казытлівых промняў гульлівага сонца.

І ўсё адно смутна глядзець, як памірае зіма і цёмнымі, трупнымі плямамі ўздымаецца лёд на Дзьвіне.

Хутка Неба абвесьціць жалобу - сама-сабой адключыцца начная падсьветка Сафіі, места патоне ў цемры хаосу і міжчасоўя, каб прачнуцца і ўбачыць крыгаход на Дзьвіне.

Прачнуцца і… пасьміхнуцца Вясьне.

зіма, жыцьцё, вясна, сьмерць

Previous post Next post
Up