Паштоўка для Уладзіміра Сьцяпана
Ня вытрымаў, папрасіў чалавека спыніць машыну, каб проста зьнярухомець на хвілінку пад сьвежым ветрам, пахмурным небам, паглядзець на даліну чароўнай Ушачкі. Фоцік - падсьлепаватае вока - перадаць напоўніцу прыгажосьці краю ня можа. Вушаччына жыве ў сэрцы, у добрых і прыемных успамінах. І ня толькі маіх. Гэта ведаю пэўна.