Сёньня езьдзілі выбіраць месца пад палявы этнаграфічны лагер. Выбарам засталіся вельмі задаволеныя. Праўдзівая, не зашмальцаваная турыстамі, прыгажосьць хваёвых бароў, азёраў і маляўнічых рачулак. Цішыня, мядовае паветра залатых лугавінаў. А ў кратавінах на беражку нават пасьпеў знайсьці фрагменты ляпной керамікі... 6 ліпеня стартуем.