Пан Лес

Sep 09, 2020 13:52




Калі пагодным восеньскім днём ёсьць некалькі вольных гадзін да пачатку заняткаў, то можна іх патраціць на чытаньне разумнай літаратуры, вошканьне ў сеціве ці на напісаньне артыкула... Можна, але ня трэба, асабліва, калі народ цягне з лесу паўнюткія вёдры адборных грыбоў. Дый дабірацца да лесу - 20 хвілін...



І такі да, шчасьце ёсьць :)) Проста чалавечае шчасьце, калі рэжаш крамяныя баравічкі сонечным ранкам.



Іншым добрым грыбам радуешся не менш. А грыбы высыпалі шчыранька: баравічкі, падасінавікі, махавічкі, масьляткі - і ўсе чыстыя! Ліскі дык і не прападалі нікуды.



Але ж, каралеўскі грыб - гэта каралеўскі грыб. Што па выгляду, што па смаку. Мілата!
За пару гадзінаў нарэзаў 12 л вядро, дый, па маіх назіраньнях, ніхто пусты зь лесу не выходзіў. Цяпер засталося зганяць на пару, каб потым заняцца грыбочкамі, бо да іх традыцыйна нікога не падпускаю, нават на этапе пераборкі

верасень, лес, грыбы, Полаччына

Previous post Next post
Up