Пан Лес

Aug 26, 2020 13:15




Калісьці адна моцная знахарка сказала мне, што, калі баліць галава і нервы не маюць спакою, трэба ісьці ў лес. Слухаць яго, размаўляць зь ім, каб набыць трываласьць і спакой. Гэта шчырая праўда, якую адчуваў зь дзяцінства, але акрэсьлена пачуў з вуснаў мудрай вясковай жанчыны. Апошні месяц быў на злом галавы, калі нервы напятыя, як струны, калі працаваць практычна ня можаш, а як ужо працуеш, то пад унутраным гвалтам і валявой мабілізацыяй, але не ў кайф. Таму ўчора пастанавіў, што лясная тэрапія папрост жыцьцёва неабходная. І скажу шчыра, 16 км кайфовага ляснога шпацыру вярнулі мяне да жыцьця.))

лес, грыбы

Previous post Next post
Up