Размовы

Aug 10, 2020 16:33

*     *     *

Жонка сказала, чаму ня здох гэты ўрод ад каронавірусу. Я адказаў, што гэта было б надта проста і для вусатай падлы, і для ўсіх беларусаў. Перамога, якую не зваяваў, - нічога не вартая. Суд і краты, вось так мне бачыцца блізкі лёс казьліны, але трэба дзеля таго пастарацца.

*     *      *
Пра падзеі апошніх сутак шумяць паўсюль. У чарзе да касы звычайны дзядзька завёўся з паў-абароту: Вось нам бы гэтага, Кастуся Каліноўскага, каб падняў усю Беларусь! І гэтага яшчэ, як яго, што ў 41-м па радыё выступаў (Левітан - адгукнулася чарга). Ага, Левітана нам! Каб вось сказануў, Што Родзіна-маць у апаснасці!

краіна

Previous post Next post
Up