* * *
"Савецкі чалавек" гучыць, канешне, ганарова.
Ні плота, ні сабак, і здохла ўжо карова,
затое над маёнткам - сьцяг
сярпом і молатам на ўвесь абсяг,
як знак савецкай і няскоранай душы.
"Так, журналіст, і запішы!" -
прамовіла бухое цела.
Прамовіла, па справе паляцела
і пыхнула махорачным зацягам,
каб абас.ца пад чырвоным сьцягам.