Лес

Jul 17, 2019 13:56




Адзінае, чаго не хапала ў дзісненскай экспедыцыі - гэта лес. Каб за два летніх тыдні і не праведаць лясное царства - такое бывае рэдка і, звычайна, прыводзіць да разбалансіроўкі гарманічнага душэўнага стану)) А з лясамі ў ваколіцах Дзісны проста бяда... Таму, адразу па прыездзе, нягледзячы на суворыя прагнозы сіноптыкаў, першы сяброўскі візіт быў нанесены Пану Лесу.



Ранішняя прахалода, вільгаць набрынялая пахам моху, ігліцы і грыбоў, цішыня, як быццам у храме... Ідзеш нетаропка, нячутна, шчыра цешышся любой драбязе, слухаеш лес, парадкуеш думкі і ўжо праз гадзіну ляснога шпацыру дасягаеш праўдзівай рэлаксацыі і прасьвятленьня))



Лясныя фарбы не вылучаюцца яркасьцю кветнікаў ды назойлівасьцю рэклямы, але грэюць мягкай цеплынёй ды гасьціннасьцю - запрашаюць, вабяць, вядуць па пракавечнай гасподзе, што паўстала тады, калі толькі зачынаўся наш сьвет.



А калі паводзіш сябе ў лесе прыстойна, то Лесавік ніколі не адрусьціць без сваіх дароў. Нават тады, калі іншыя наракаюць, што ў лесе пуста...



І калі ўжо канкрэтна пра лясныя дары, то ўсё яшчэ наперадзе. А сёньня - хопіць і на супец наварысты і на добрую смажанку))

лес, грыбы, Полаччына

Previous post Next post
Up