Мы вярнуліся! Жывыя, здаровыя і задаволеныя вынікамі экспедыцыі. І хоць бывалі моманты, калі здавалася, што зямля перакуліцца да гары нагамі, а зь неба пасыплецца сьнег, полацкі этнаграфічны дэсант вытрываў усе выпрабаванні і пасьпяхова завяршыў палявыя дасьледаваньні на Дзісеншчыне. Ад заўтра пачну паціху дзяліцца ўражаньнямі, разбаўляючы іх фотаздымкамі, каб рэакцыя рэдкіх чытачоў была гэткаю ж, як у мілага вясковага кацейкі:))