Пскоў

May 28, 2019 20:52




Як не круці, а за мяжою шукаеш не толькі пафас і эпас, але і прыкольныя цікавосткі. Надпіс на правым беразе ракі Вялікай, што выкладзены здаравеннымі белымі літарамі і зьзяе ўначы электычным сьвятлом, ёсьць навамодным брэндам Пскова. І ў пэўнай ступені ён мяне цешыць. Бо, калі Расія пачынаецца на правым беразе Вялікай, то пытаньне пра прыналежнасьць Невельшчыны і Себежчыны (ды яшчэ кучы раёнаў цяперашняй Пскоўшчыны) адпадае само-сабой:))



Тым больш, што грошы РБ ужо бытуюць на пскоўскай зямлі. І дружа мой, заўваж, па якім класным для нас курсе!



Паркі ў Пскове класныя, тут я грашыць ня буду. А вось у парках... Шчыра кажучы, стрэмануўся зайсьці на гэтае патрыятычнае стрэльбішча, бо і літары беларускія на маёй майцы, дый вымаўленьне з акцэнтам... Хаця цікава было б зірнуць, што там вісіць у якасьці мішэняў))



Там жа, у парку трапіў на помнік скабару. Паводле мясцовай легенды, гэтая мянушка была накінута пскавічам Пятром І, калі той ня змог разагнуць падкову (скабу) мясцовага вырабу. Але ў паўночна-заходняй Беларусі "скабарамі" называюць рускіх старавераў, і носіць тая мянушка зусім не ганаровы характар.

падарожнае, суседзі

Previous post Next post
Up