Бярозавік

Apr 04, 2019 19:14

Раней прамышляў па лясах сам. Бо як жа не нарабіць бярозавіку ўвесну? Каб улетку дастаць з халадзёнкі прахалоднай смакаты з прыемнай рэзкай кісьлінкай, што выдатна наталяе смагу ў сьпякотны летні дзень.
Але цяперака сэнсу цягацца па лесе з пастаяннай трывогай ад магчымага спатканьня зь лесьнікамі, якія за несанцыянаваную падсочку бяроз могуць даць у плечы шалёны штраф.
Зараз проста тэлефануеш у бліжэйшае лясьніцтва і пытаешся, калі будзе партыя сьвежага соку. Ведаеш кошт? 24 капейкі за літр!!! 24 капейкі, Карл! Гэта таньней, чым пітная вада ў краме.
Паехаў, шчыра затарыўся, ужо замуціў бярозавіка на лета, і шчыра задаволены гэтым фактам.

Сардэчна раю і табе, мой шаноўны сябра. Тэлефануй у лясьніцтва, хапай каністры і зрабі сабе каралеўскае пітво на летнюю сьпёку. Сьпяшайся, пакуль не скончыўся сезон!

традыцыя, Полаччына, сок

Previous post Next post
Up