Пераходы

Dec 31, 2018 12:04




*    *    *
Быў паліхромны і няроўны год,
што забіраў, дарыў без меры ўсякай,
без дай прычыны і нагод,
без сімвалаў і папярэдніх знакаў.
І сьціхне ў прадчуваньні на мяжы
сардэчны пульс ударамі нясьмелымі,
каб рушыць па сьвятло ў нямой імжы,
расклаўшы сьвет на чорнае і белае.

словы

Previous post Next post
Up