Жорны

Aug 15, 2018 19:25




Сёньня меў шчасьце круціць сапраўдныя жорны, што рэальна меляць збожжа на муку. Адчуваньні касьмічныя, калі праз твае жыльныя высілкі дар прыроды - зерне - ператвараецца ў прадукт культуры - муку. А ўжо далей, чаго твая душа пажадае - хлеб, аладкі, бліны... І зусім невыпадкова, што ў беларускіх касмаганічных легендах Пярун стварае сьвет, грукаючы жорнамі. Бо, калі уласнаручна круціш жорны, і сам пачуваешся маленькім дэміургам.

традыцыя, экспедыцыя, жорны

Previous post Next post
Up