Сёньня на фэст і водасьвяцьце Ільлінкі - культавай крыніцы ля в. Стайкі на Ушаччыне - мы з калегай прыпазьніліся. Але месца было і ёсьць праўдзіва сьветлым і сакральным. Бабулі за доказ гэтай тэзы прыводзяць наступны аргумент: пасярод бору, дзе бруіць крыніца, няма ніводнага камара ці сьляпня. Шчырая праўда! Ніякіх лятучых крывацмокаў, хоць табе і лес. Сьвятое месца!
Міліцыянты - таксама людзі, і ім карціць прычасьціцца вадою сьвятой крыніцы...