Лес

Aug 01, 2018 13:11




У лесе быў а 7-й раніцы, але гарачыня ўжо адчувалася. За два апошнія сьпякотныя дні, калі не выпала ні кроплі, лес пачаў сохнуць на вачах, прыемная вільготнасьць моху выпараецца імгненна. Але, усё адно, прайсьціся пару гадзінак ранішнім лесам - шчырае задавальненьне, якога ў горадзе не дастанеш.



Што да грыбоў, то пакуль даводзіцца задавальняцца адно ліскамі. Нічога, хутка пойдуць жнівеньскія туманы, а разам зь імі пакажуцца на белы сьвет баравічкі, падасінавікі, масьляткі, махавічкі...

лес, грыбы, Полаччына

Previous post Next post
Up