Шмат часу аддаваць на розныя выкшталцоныя прысмакі не выпадае, гатуем па-хуткаму. Сёньня на абед сьвініна з таматамі. Наразаем мяса невялікімі (2 см) кавалачкамі, абсмажваем на вялікім агні разам з буйнанарэзанай цыбуляй на вялікім агні да залацістай корачкі, дадаем нарэзаных таматаў, а таксама пакрышаны часнык (2 зубчыкі). На малым агні тушым яшчэ 20 хвілін. У якасьці гарніра згадзіцца рыс ці макароны. За 5 хвілін да гатоўнасьці дадаем нарэзаную зеляніну (кроп). Смачна есьці!