Адзін дома

Jul 17, 2018 09:34




Ніколі не разумеў мужыкоў, якія маюць глыбокія фізічныя і маральныя траўмы па прычыне таго, што жонка не накарміла, не згатавала сьняданак, абед, вячэру... Тваю ж макаўку! На мой капыл, няма нічога прасьцей, як згатаваць сабе паесьці, бо задавальненьне першаснай біялагічнай патрэбы можа быць рэалізавана лёгка і нязмушана, са шчырай радасьцю і смакам, калі жонка адпачывае ад кухні і цябе дзесьці на моры.

Зашкварылі маленькія скрылікі сала, але не да чарнаты (3 хв), запасіравалі памідоры і дробна нарэзаны часнык (4 хв)



Залілі яйкам, зьбітым на малацэ...



пасыпалі зелянінай, накрылі накрыўкай і праз 4 хвіліны маем сакавіты, спажыўны і смачны амлет, на які пайшло, улучна з нарэзкай і падрыхтоўкай, блізу 15 хвілін нашага даражэзнага мужчынскага часу. Карацей, мужчына, які не можа згатаваць сабе паесьці, ёсьць мужчынам толькі па першасных полавых прыкметах :)

P.S. Выбачаюся за адсутнасьць фоткі з выніковым прадуктам, бо так хутка і смачна і хутка зайшло, што забыўся сфотаць))

кухня, мужчыны

Previous post Next post
Up