Дзень

Jun 24, 2018 12:34




Цэлы дзень лупасіць шчыльны і соры дождж. І гэта класна ва ўсіх адносінах. Зямля засьмягла, лес трашчыць, бо высах ушчэнт... А цяперака ўсё забуяе і акрыяе, грыбніца выдасьць свой шчодры ўраджай, а ягаднікі - свой. З другога боку, мерны рытм дажджу за вакном дазваляе спарадкаваць свае думкі і планы на леты, якіх цэлы воз з маленькім прычэпам. На два летніх месяцы заўсёды ўскладаецца процьма спадзеваў і рознакаліберных жаданьняў, але па выніках бываеш рады, калі хоць палова зь іх спраўдзіла...
А заўтра лекцыямі для ўдзельнікаў летняй школы "Беларуская мова і культура", што прыехалі з Латвіі і Расіі, спадзяюся паставіць пасьпяховую фінальную кропку ў няпростым марафоне пад назваю "навучальны год 2017/2018"

лета, планы, дзень

Previous post Next post
Up