Лес

Jun 23, 2018 15:56




Ты яшчэ парышся ў гарадской кватэры ці тусуеш у кавярнях? Калі так, то гэта выдатна, бо я не ўбачу цябе на сваіх лясных сьцежках.



А ў лесе па сапраўднаму казачна, і дароў з кожным днём усё больш і больш. Пачынаецца чарнічны сезон - камусьці будзе заробак, камусьці - задавальненьне, а хтосьці паправіць язву, а нехта ўночы ўжо ніколі не заблытаецца дзе і зь кім легчы, бо чарніцы дазваляюць бычыць уночы, як днём)))



Але праставаў я сёньня на сваю ўлюблёную сунічную паляну, бо яшчэ колькі дзён і сунічны сезон завершыцца. А пакуль - яны салодкія, як мёд))



Зьбіраць суніцы даволі цяжка. Ягада далікатная, сапраўдная каралеўна, але высілкі таго вартыя, асабліва калі ўнурыш свой нос у чырвоную прыгажосьць і, прымлеўшы ад казачнага водару, адзначыш сам сабе: вырай бывае і на зямлі!



Ліскі пакуль - ледзь-ледзь, не хапае лесу вільгаці, але жоўтых маленькіх кропачак бачыў сотні. Значыць, грыбы будуць, як толькі дожджык добра дасьць.



За тым за ўсім, разьвітваюся і зычу, каб ты і далей марнеў у гарадской кватэры)))

лес, ягады, грыбы, Полаччына

Previous post Next post
Up