Этнаграфія Беларусі

Jun 14, 2018 10:46

Іспыт. Зьдзіўляцца ўжо перастаў, а рагатаць дурным сьмехам - стаміўся.

*    *    *
- Хто з замежных падарожнікаў пакінуў нам зьвесткі пра этнакультурныя традыцыі беларускіх земляў у 16-17 стст?
- Ну, напрыклад, Францішак Скарына...
- ???
- Да, бо ён выдаў "Малую падароожную кніжыцу", дзе апісваў свае падарожжы...

*    *    *
- Быць можа, прыгадаеце сярэднявечныя творы, дзе ўзгадваецца пра культуру і звычаі жыхароў нашага краю?
- Ага, "Каласы пад сярпом тваім", толькі я не памятаю аўтара. Хтосьці на "К", здаецца, што Крапіва...
- У школу хадзілі?
- Ага.
- А я думаў, што адразу з лесу да нас прыйшлі...

*    *    *
- Якая рытуальная страва абавязкова прысутнічала на радзінах?
- Гусь
- Гэта вы паводзіце сябе на іспыце, як гусь, а страва была іншай...

Дзеля справядлівасьці скажу, што ў цэлым група мне спадабалася і ўніверсітэцкаму ўзроўню адпавядае, але заўсёды ў грэчцы ёсьць пясок і каменьчыкі. Трэба прамываць...

этнаграфія Беларусі, іспыт, студэнты

Previous post Next post
Up