EESTI

Feb 15, 2018 17:29




09/02/18

*      *      *
Ну вось я і ў Тарту - канчатковай кропцы свайго эстонскага візіту. А гэта значыць, што цяпер сьпяшацца нікуды ня трэба. Хочаш ты ці не, але будзем тупаць паціхоньку і ўважліва ўглядацца па баках. Як любы нармальны еўрапеец у нармальным еўрапейскім горадзе, адразу шукаеш Ратушную плошчу - сэрца любога магдэбургскага места. Зірнем, ці сільна зьмянілася ад таго, што на карцінке 200-гадовай даўніны.



*      *      *
Амаль не зьмянілася. Чымсьці нагадвае Віцебскую ратушу, і гэта невыпадкова, бо  час пабудовы (канец ХУІІІ ст.) і стыль (суплёт позьняга барока з класіцызма) прыблізна тыя ж самыя. Ну, пра функцыі ратушы ў даўнішнім горадзе я распавядаць ня буду, бо ты ж не з Сібіры і сам усё выдатна ведаеш. Але паказальна, што і сёньня ў ратушы засядае Тартускі гарадскі сход і ўправа. Да таго ж, тутака месьціцца і інфацэнтр, асабліва карысны, калі ты трапіў сюды ўпершыню.



*      *      *
Але ў лютаўскай вечаровай цемры Ратушная плошча глядзіцца зусім па іншаму. Сьвяточна, незалежна ад дня тыдня. А пустэльнасьць засьнежанага пляца толькі падкрэсьлівае знакавасьць і прыгажосьць месца.



*      *     *
Гэта дом на плошчы ты не прамінеш, як бы не хацеў. Дом валіцца рэальна, і градус падзеньня круцейшы, чым у знакамітай Пізанскай вежы. Гісторыя, насамрэч, досыць празаічная. Адна сьцяна падмуркам мела камяні, а другая - драўляныя плахі, якія сталі гнісьці і прасядаць. Даўней дом належаў сям'і Барклая-дэ-Толі, а цяпер тутака знаходзіцца Тартускі мастацкі музэй.



*       *      *
Як ты думаеш, каму паставілі помнік перад будынкам гарадскога самакіраваньня? Студэнтам! Ён і яна цалуюцца, абняўшыся пад парасонам... Як па мне, дык вельмі сімвалічна. Бо што ты ўбачыш у беларускіх гарадах перад выканкамам? Правільна - Леніна. Вось табе і перспектыва, зацалуй тыя яе хоць у засос.



*      *       *
На сёньня хопіць, палячу ў сваю кватэрку, але зраблю апошні здымак з птушынай вышыні...

Эстонія, падарожнае, сказы

Previous post Next post
Up