Jan 25, 2018 12:09
Ехаў у Мінск на цягнічку і, пакуль не ўзыйшло сонца, чытаў "Салярыс" Станіслава Лема. Сусед, што пырыўся ў свой тэлефон, раз-пораз зь вялікай падазронасьцю глядзеў на кнігу ў маіх руках, тым больш, што была яна па-беларуску і без малюнкаў. Я ўсё чакаў, што недзе ў Круляўшчызьне ці Вялейцы гэты фацэт выкліча нарад міліцыі, але я яго папярэдзіў ціхім шэптам: Калі вякнеш каму - заб'ю абыйшлося.
падарожнае,
кніга