* * *
Не люблю турыстаў, валацуг, па-просту,
ні па-чалавечы, ні як фактар росту,
бо турыст змушае ўсьцяж рабіць агледзіны,
пільнаваць штодзённа: ці той скарб ня з’едзены,
ці засталася аура, ці антураж ня скрадзены
ўсякаю замежнаю і двурушнай гадзінай
з еўрамі, далярамі ды рублямі рускімі,
з вачыма ашызелымі, а ўсё часьцей і вузкімі,
што шукаюць поглядам уцехі ды відовішчаў
у краіне балатоў і тарфяных радовішчаў,
але ж мы ня дзікія, умеем жыць забаваю -
шчодрымі турыстамі і калуном пад лаваю