Ulaslovy

Nov 21, 2017 18:40




*    *    *
У сьнежным сутоньні, мокрым і стылым
дымнай становіцца кроў і націнаюцца жылы,
бо шлях усё роўна мусіш прайсьці да парога,
няважна - асілак ці проста нябога ў зрэнках тваіх,
і нават калі невідно, дарогу ўспрымаеш на слых,
у гэтай краіне жанчын невідушчых, пітушчых мужчын
жывеш, каб ісьці і дайсьці, без уяўных прычын.

словы, дарога

Previous post Next post
Up