Aug 31, 2017 18:20
"Ай, было! Ідзеш на поле, і з поля ідзеш - песьняком. Госпадзі! Косіш, косіш уручную, а тады сена стагуеш, возіш, гэта да 12 часоў ночы, як яшчэ дзеўкай быўшы, і ўсё з песьняком. І цяжка ж было, і ўручную работалі. Цяпер жа на машынах усё. Касілкі косюць і жнуць, а раньшэ - ўручную ўсё, і з песьнямі. Ай! А цяпер гэта ніхто не запяець, толькі калі нап’юцца там. Абышто, ругаюцца. А раньшэ ж усё з песьняй. Пайшоў - цяжка, лёгка, і жнеш уручную і возіш на кані - усё з песьняком
А цяпер ніякія песьні не пяюць. Толькі ругаюцца ды брэшуцца. Мы гаворым: Вучыцеся ад старэйшых, што, як вы будзеце тады жыць. Ай, песьням і канца не было. І весела, і харашо. Ай, Госпадзі! У поле пагоніш - пяеш, у ягады пойдзеш - пяеш…".
Расонскі раён, 1992
песьня,
vox populi