Поле 2017

Jul 28, 2017 10:52




Бабуля цярэбіла кмен на разасланы брэзент, але пагаманіць не адмовілася. Сядзеў побач, у насычаным, гаркавата-салодкім водары кмену, які толькі і прызнаю ў якасьці дадатку да хлеба, і думалася мне, што ўсю этнаграфію, пра якую пытаюся, ужо даўно магу пераказаць сам. Адзінае, што засталося непераказаным і за кожным разам - непаўторным, гэта вайна. Аповяды пра яе - гэта не "купалкі" - формул ня маюць, як не мае формул боль, страх і радасьць з таго, што застаўся жывы.

поле, вайна

Previous post Next post
Up