Поле 2017

Jul 27, 2017 16:04




Толькі вярнуліся з калегам з маленькай выправы па вёсках Полаччыны. І хоць ва ўсю буяе лета фантастыкай сваіх красак, воку немагчыма адарвацца ад красак рукатворных, што разам і ствараюць каларыт Бацькаўшчыны.



Полацкія ліштвы і аканіцы - мая даўняя любоў. Чаму? Паглядзі на свае панылыя еўрапакеты - і зразумееш.



А ёсьць фарбы тонкія, ільняныя, карункавыя...



Цяжка нават паверыць, што такое здольная была вырабіць простая вясковая жанчына недзе 70 гадоў таму.



А на посьцілцы ўжо буяе зусім іншая каларыстыка.



Ліштвы і аканіцы на даваеннай яшчэ хаце



Эх, на такой бы лавачцы надвячоркам цягнуць каву і марыць пра сьветлае заўтра сваёй краіны:)

поле, Полаччына, ліштвы

Previous post Next post
Up