Калі ўсе станоўчыя аргументы з майго боку скончыліся, а ў паветры павісла няёмкая паўза, брамнік Пётра, цярэбячы важкія ключы ў руцэ, на ўсялякі выпадак запытаўся:
- На зімовую рыбалку хадзіў?
- Хадзіў, а як жа!
- Птушак зімой падкармліваў?
- Карміў ад душы - сініцы засьведчаць!
- Ладна, - прабурчэў Пётра, - праходзь у паганскі вырай...
- А зімовая рыбалка там будзе? - не зразумела чаму ляпнуў я.
- І рыбалка, і дзеўкі прыгожыя, і піва смачнае... Гэта ж не хрысьціянскі рай, дзе ад суму звар'яцець можна, - гульліва падміргнуў стары ключнік, адмыкаючы вароты ў вырай.