Jun 04, 2016 21:19
Заўтра нядзеля. У дадатак да ўсяго - Дзень ушанаваньня Ефрасіньні Полацкай. У горадзе будзе мноства паломнікаў, адбудзецца хросны ход, урачыстае набажэнства... Але частка паломнікаў прыйдзе да мяне, бо менавіта на гэты дзень паставілі залік у завочнікаў. З аднаго боку, хочацца быць літасьцівым у гэты дзень. Але ж Ефрасіньня была кніжніцай, сама навучала дзяцей і дарослых, лупіла жалезнай лінейкай невукаў, была суворай і патрабавальнай. І, напэўна, дурням ставіла б незалік. Вось у разгубленасьці я...
сьвята,
залік,
Полацк