Пскоўскія госьці

Jun 02, 2016 17:24

Ведаеш, хто ёсьць такі для пскавічоў Стэфан Баторый? А для палачанаў? Вось таму вельмі мілай і зьмястоўнай атрымалася ў мяне размова пра гэтую гістарычную персону з пскоўскімі турыстамі. На Верхнім полацкім замку, ля Барысава камяня, пад крыламі беласьнежнай Сафіі...
P.S. Трэба сказаць, што людзі былі адэкватныя і пасьля пэўных ахаў-вохаў мы паразумеліся на тым, што ў розных дзяржаў - розныя героі. Гэта важна. Бо ніводнага разу не прагучала пра "мы - адзіны народ" і "Сьвятую Русь".

Полацк, госьці, гісторыя

Previous post Next post
Up