May 09, 2016 19:41
Дачнікі ўварваліся ў вагон шумным і мітусьлівым дэсантам. Але месцаў ставала, і кожны атабарыўся там, дзе хацеў. Толькі замест звыклага, дзяжурна-металічнага "Следующая станция - Полоцк", у дынаміку трансляцыі прагучала абсалютна жывое "Хто забыў сумку на пероне?". Нейкая цётачка падхапілася, зьбегала па сваю торбу. А народ заўсьміхаўся, пачаў сыпаць жартамі і цёпла, нібы ўсе забыліся на свае хатулі, дзякаваць невядомаму машыністу. Сітуацыя прыемна ўразіла, бо атрымалася нейкай шчырай, чалавечай, прыязнай.
Парад чалавечнасьці. Хай бы кожны дзень, а не толькі ў Дзень Перамогі.
падарожнае,
дзень