May 07, 2016 20:10
* * *
Сонца прападае за чырвонымі хмарамі, зьнікае,
цягнік жалезнай зьмяёй паклаў галаву на Захад,
каб павярнуць на Поўнач на станцыі Маладзечна,
але мы яшчэ тут, у заклятым сьвятамі Мінску,
з якога ўцячы амаль немагчыма ў пятнічны вечар,
мы моўчкі палім у загоньчыку для аматараў нікаціну -
цыган, кітаец і беларус не маюць агульных словаў,
каб правадзіць супольна барвовае сонца.
І за сьпінаю кітайца - Янцзы, ці што там у іх цячэ,
і за маўчаньнем цыганскім - месяц - начное сонца,
мая ж нямотнасьць - адно прадчуваньне сустрэчы:
Вітаю, мой горад! Мой Полацак любы!
4:25 Травень. Сёмы дзень пачынаецца
сорак чацьвертага месяца...
Мінск,
падарожнае,
Полацк,
cловы