Apr 20, 2016 12:14
Вось чытаеш тэкст і візуалізуеш яго ў сваім уяўленьні. Але некаторыя фальклёрныя рэчы беларускай традыцыі памысьліць у рэале цяжкавата.
Напрыклад. Памірае багаты дзед, які перад смерцю схаваў золата, а нявестка ўвосьні атрымлівае знак: калі хочаш знайсьці скарб, то, як памрэ сьвёкар, распраніся і паскачы на ім голай.
Сьвёкар памірае. Вакол сваякі ў жалобе. І нявестка - хлоп-топ - на вачах у публікі рэалізуе сцэнар здабычы скарбу...
Чаму ніхто не экранізуе беларускі фальклёр?
фальклёр